Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ствалаваты, ✂.

Падобны на ствол (у 1 знач.).

  • Ствалаватае сцябло.

|| наз. ствалаватасць, ✂.

ствалавы, ✂ і стваловы, ✂.

  1. гл. ствол.

  2. у знач. наз. Рабочы, які кіруе механізмамі ствала шахты.

ствалісты, ✂.

Які мае многа ствалоў (у 1 знач.), а таксама, які мае моцны ствол або сцябло.

|| наз. ствалістасць, ✂.

стваральнік, ✂, м.

Той, хто стварае што-н.; тварэц.

|| ж. стваральніца, ✂.

стваральны, ✂.

Які што-н. стварае, творчы.

  • Стваральная праца.

|| наз. стваральнасць, ✂.

стварожыцца, ✂; зак.

Ператварыцца ў тварог.

  • Малако стварожылася.

|| незак. стварожвацца, ✂.

|| наз. стварожванне, ✂.

стварожыць, ✂; зак.

Ператварыць у тварог.

|| незак. стварожваць, ✂.

|| наз. стварожванне, ✂.

стварыцца, ✂; зак.

  1. Утварыцца, узнікнуць.

    • На месцы балота стварылася возера.
  2. Арганізавацца, пачаць дзейнічаць (пра якую-н. грамадскую арганізацыю, установу і пад.).

    • Пры школе стварыўся драматычны гурток.

|| незак. стварацца, ✂.

стварыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць існуючым.

    • С. касмічныя караблі.
    • С. хімічную прамысловасць.
    • С. добры падручнік (напісаць, скласці).
    • С. жывы вобраз народа (намаляваць моўнымі сродкамі).
  2. Сфарміраваць, арганізаваць.

    • С. партызанскі атрад.
    • С. пры інстытуце падрыхтоўчыя курсы.
    • С. кааператыў.
  3. Забяспечыць што-н., зрабіць магчымым што-н.

    • С. умовы для нармальнай работы.
    • С. цяжкасці (стаць прычынай).

|| незак. ствараць, ✂.

|| наз. стварэнне, ✂.

стварэнне, ✂, н.

  1. гл. стварыць.

  2. Тое, што створана кім-н.; твор мастацтва.

    • Геніяльнае с.
  3. з азначэннем. Жывая істота — чалавек, жывёліна.