Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смяглы, ✂.

Тое, што і смаглы.

смягнуць, ✂; незак.

Тое, што і смагнуць.

|| зак. высмягнуць, ✂.

смялець, ✂; незак.

Рабіцца смелым, смялейшым, рашучым.

|| зак. асмялець, ✂ і пасмялець, ✂.

смяльчак, ✂, м. (разм.).

Смелы чалавек.

  • Такога смельчака трэба пашукаць.

смярдзець, ✂; незак.

Вылучаць смурод, дрэнны пах.

  • Ва ўсёй хаце смярдзела нечым кіслым і гнілым.

смярдзючка, ✂, ж.

  1. Невялічкі драпежны звярок з каштоўным футрам, які выдзяляе рэзкі смярдзючы пах; скунс.

  2. Назва розных раслін (траў), якія маюць моцны непрыемны пах.

смярдзючы, ✂.

Які вылучае смурод; смуродны.

  • С. дым.

|| наз. смярдзючасць, ✂.

смяротнасць, ✂, ж.

  1. гл. смяротны.

  2. Колькасць выпадкаў смерці за які-н. перыяд часу.

    • Дзіцячая с.

смяротнік, ✂, м.

Чалавек, які асуджаны на смерць, прыгавораны да пакарання смерцю.

  • Камера смяротнікаў.

|| ж. смяротніца, ✂.

смяротны, ✂ і смяртэльны, ✂.

  1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.

    • Усе людзі смяротныя.
  2. Які выклікае смерць.

    • Смяротная доза яду.
  3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).

    • С. прысуд.
    • Смяротная кара.
  4. перан. Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

    • Смяротная нуда.

|| наз. смяротнасць, ✂ і смяртэльнасць, ✂.