Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смуга, ✂, ж.

  1. Падобная на дым, лёгкая атмасферная пялёнка, дымка, туман.

    • Небасхіл заслаўся смугой.
    • Каля лесу слалася с.
  2. перан. Тое, што перашкаджае ясна бачыць, затуманьвае.

    • С. засцілае вочы.
    • С. на твары (журботны настрой).

смуглатвары, ✂.

Са смуглым тварам.

смуглець, ✂; незак.

Рабіцца смуглым або больш смуглым.

|| зак. пасмуглець, ✂.

смуглы, ✂.

Пра скуру твару, цела: з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні з колерам скуры людзей белай расы).

  • Смуглыя рукі.
  • Смуглая дзяўчынка.

|| наз. смугласць, ✂.

смуглявы, ✂.

Пра скуру твару, цела: злёгку смуглы; смуглаваты.

  • Смуглявыя рукі.
  • С. хлапец.

|| наз. смуглявасць, ✂.

смугляк, ✂, м. (разм.).

Смуглы мужчына, юнак.

смуглянка, ✂, ж. (разм.).

Смуглая жанчына, дзяўчына.

  • Гэта была с. ўсходняга тыпу.

смурод, ✂, м.

Непрыемны, агідны пах.

смуродзіць, ✂; незак. (разм.).

Распаўсюджваць смурод.

|| зак. насмуродзіць, ✂.

смуродны, ✂.

Які дрэнна пахне, смярдзіць.

  • Смуроднае паветра.

|| наз. смуроднасць, ✂.