Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смык, ✂, м.

Палачка з напятым удоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі.

  • Скрыпічны с.

|| прым. смыкавы, ✂.

  • С. волас.

смыкаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Выскубваць кудзелю пры прадзенні.

    • С. кудзелю.
  2. Тузаць за што-н.

    • С. за рукаў.
    • С. цыбулю з вянка.

|| аднакр. смыкнуць, ✂.

|| зак. насмыкаць, ✂.

|| наз. смыканне, ✂.

смылець, ✂; незак. (разм.).

  1. Пячы, балець (ад апёкаў, ран і пад.).

    • Смылелі папечаныя пальцы.
  2. перан. Пра душэўны боль: мучыць, непакоіць.

    • Смыліць душа па сыне.
  3. Слаба, без полымя гарэць; тлець.

    • Ледзь смыляць у печы сырыя палены.

|| наз. смыленне, ✂.

смычок, ✂, м.

  1. Тое, што і смык.

  2. Прылада для трапання шэрсці.

|| прым. смычковы, ✂.

  • Смычковыя інструменты.