Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сан, ✂, м.

  1. Званне, звязанае з пачэсным становішчам (кніжн.).

    • Царскі с.
    • С. пасла.
  2. Званне служыцеля хрысціянскага рэлігійнага культу.

    • Духоўны с.

сан...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову санітарны, напр. санпрапускнік, санінспектар, санурач, санпост, сантэхніка, санбат.

санавіты, ✂ (уст.).

  1. Які валодае высокім санам.

    • С. чыноўнік.
  2. Уласцівы чалавеку высокага стану.

    • С. выгляд.

|| наз. санавітасць, ✂.

саната, ✂, ж.

Музычны твор для аднаго або некалькі інструментаў, які складаецца з трох або чатырох кантрастуючых частак рознага характару і тэмпу.

  • С. Бетховена.

|| прым. санатны, ✂.

санаторый, ✂, м.

Стацыянарная ўстанова для лячэння, прафілактыкі захворванняў і адпачынку.

  • Бальнеалагічны с.

|| прым. санаторны, ✂ і санаторскі, ✂.

  • Санаторны рэжым.
  • Санаторскі аўтобус.

санаціна, ✂, ж. (спец.).

Невялікая саната.

санвузел, ✂, м.

Скарачэнне: санітарны вузел — ванная, душ і прыбіральня.

сангвінік, ✂, м.

Чалавек сангвінічнага тэмпераменту.

|| ж. сангвінічка, ✂.

сангвінічны, ✂.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.

  • С. тэмперамент.

сандал, ✂, м.

  1. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых з араматычнай драўнінай.

  2. Фарбавальнік (звычайна чырвоны), які здабываюць з драўніны гэтага і некаторых іншых дрэў.

|| прым. сандалавы, ✂.