Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сажа, , ж.

  1. Чорны налёт ад няпоўнага згарання паліва, што асядае на ўнутраных частках печаў, комінаў.

  2. Хвароба хлебных злакаў у выглядзе чорнага ліпкага налёту.

сажалка, , ж.

  1. Штучны вадаём.

  2. Садок для рыбы.

|| прым. сажалкавы, .

  • Сажалкавая рыбная гаспадарка.

сажань, , м.

  1. Старая руская і беларуская мера даўжыні, роўная 3 аршынам (2,13 м).

    • Касы с. у плячах (пра шырокага ў плячах, высокага чалавека).
  2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры.

    • Тры сажні дроў.
  3. Прылада для абмервання зямельных участкаў.

    • Памераць прысядзібны надзел сажнем.

|| прым. сажнёвы, .

  • Сажнёвыя крокі (вельмі вялікія).

сажонкі, .

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі.

  • Плыць сажонкамі.