Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сафа, ✂, ж.

Нізкая шырокая канапа.

сафары, нескл., н.

  1. Адзенне прамога крою з лёгкай тканіны, з кішэнямі і адстрочкай.

  2. нязм. Пра адзенне: такога крою, фасону.

    • Куртка-с.
    • Сукенка-с.

сафізм, ✂, м. (кніжн.).

Розумазаключэнне, якое здаецца фармальна правільным, але нявернае па сутнасці, паколькі заснавана на наўмысна няправільным падборы зыходных палажэнняў.

|| прым. сафістычны, ✂.

сафіст, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які карыстаецца сафізмамі для доказу сваіх сцвярджэнняў.

|| ж. сафістка, ✂.

|| прым. сафістычны, ✂.

сафістыка, ✂, ж. (кніжн.).

Сафістычны спосаб разважанняў.

сафіт, ✂, м. (спец.).

Свяцільнік рассеянага святла, які асвятляе сцэну спераду і зверху.

|| прым. сафітны, ✂.

саф’ян, ✂, м.

Мяккая, спецыяльна вырабленая казіная або авечая скура яркага колеру, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак.

|| прым. саф’янавы, ✂.