Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сачавіца, , ж.

Расліна сямейства бабовых, а таксама круглае зерне гэтай расліны.

|| прым. сачавічны, .

  • С. суп (прыгатаваны з насення сачавіцы).

  • (Прадацца) за сачавічную поліўку (кніжн. пагард.) — здрадзіць чаму-н. важнаму з-за дробязнай выгады.

сачыненне, , н.

Від пісьмовай школьнай работы, якая ўяўляе сабой выкладанне сваіх думак, ведаў на зададзеную тэму.

сачыўка, , ж. (разм.).

Тое, што і сачавіца.

сачыцца, ; незак.

  1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем з чаго-н.

    • Вада сочыцца з цэбра.
    • З бярозы сачыўся сок (выдзяляўся).
  2. Пранікаць, пападаць унутр (пра вадкасць).

    • У боты сочыцца вада.
  3. перан. Пранікаць куды-н. праз што-н. (пра святло, гукі і пад.).

    • Праз шчыліны дзвярэй сачылася святло.

сачыць1, ; незак.

  1. што, за кім-чым. Назіраць за тым, што рухаецца (або за тым, што можа прыйсці ў рух).

    • С. за самалётам у небе.
    • С., як бусел кружыцца над ліпай.
  2. Назіраць за развіццём, ходам чаго-н, быць у курсе справы, цікавячыся ўсім, што дзе-н. адбываецца.

    • С. за сустрэчай на вышэйшым узроўні.
    • С., як ідуць справы на ўборцы каласавых.
    • С. за выразам твару (перан. углядвацца, каб правільна зразумець, не прапусціць чаго-н.).
  3. за кім-чым, што, са злуч. уступальны. «каб». Назіраць, наглядаць за кім-, чым-н. (з мэтай праверкі, аховы і пад.).

    • С. за ўзроўнем вады ў прыборах.
    • С. за парадкам у інтэрнаце.
    • С. за выкананнем правіл пажарнай бяспекі.
    • С., каб дзеці былі дагледжаны (клапаціцца).
  4. за кім-чым, што. Устанавіць пастаянны нагляд за кім-, чым-н. з мэтай выкрыць, выявіць што-н, злавіць каго-н. на чым-н.

    • С. за работай гандлю.
  5. Падпільноўваць, асочваць.

    • С., дзе курыца нясецца.
  6. У мове паляўнічых: адшукваць па следу; высочваць.

    • С. зайца.

|| наз. сачэнне, і сочка, .

сачыць2, ; незак.

  1. Пра вадкасць: выцякаць па кроплі, струменьчыкам; цячы.

  2. Здабываць што-н. з чаго-н.

    • С. мёд з сотаў.

|| наз. сачэнне, .

сачэнь, , м. (абл.).

Тоўсты мучны блін з начынкай.