Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саха, , ж.

  1. Прымітыўная сельскагаспадарчая прылада для ворыва.

  2. Слуп з развілкай на канцы, які ўжыв. пры будаўніцтве чаго-н. як апора.

  3. Даўней на Русі: мера зямлі, што была адзінкай падатковага абкладання.

  4. мн. Рогі лася.

|| памянш. сошка, .

|| прым. сошны, .

сахарын, , м. і сахарына, , ж.

Белы салодкі парашок — сурагат цукру.

|| прым. сахарынавы, .

сахаты, .

  1. З галіністымі рагамі.

    • С. алень.
  2. сахаты: Тое, што і лось.

сахор, , м.

Жалезныя вілы для накідвання гною.

|| прым. сахорны, .