Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сац...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сацыялістычны, напр. сацабавязацельства;
  • 2) сацыяльны, напр. сацзабеспячэнне, сацстрахаванне.

сацін, , м.

Баваўняная ці шаўковая тканіна, якая мае бліскучы правы бок.

|| прым. сацінавы, .

сацкультбыт, , м.

Скарачэнне: сацыяльная культурна-бытавая сфера.

  • Аб’екты сацкультбыту (усе аб’екты, установы, што адносяцца да гэтай сферы).

|| прым. сацкультбытаўскі, .

сацстрах, , м.

Скарачэнне: сацыяльнае страхаванне.

  • Органы сацстраху.

|| прым. сацстрахаўскі, .

  • Сацстрахаўская пуцёўка.

сацыёлаг, , м.

Спецыяліст у галіне сацыялогіі.

сацыя...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да грамадства, да навук пра грамадства, напр. сацыялінгвістыка, сацыяпсіхалогія,

сацыялізм, , ж.

Грамадскі лад, які характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам, пры якім ажыццяўляецца прынцып: ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму па яго працы.

  • Пабудова сацыялізму.

|| прым. сацыялістычны, .

сацыяліст, , м.

Член сацыялістычнай партыі, паслядоўнік сацыялістычнага вучэння.

|| ж. сацыялістка, .

сацыялістычны, .

  1. гл. сацыялізм.

  2. Які мае адносіны да сацыялізму, заснаваны на прынцыпах сацыялізму, які ажыццяўляе сацыялізм; які прасякнуты ідэямі сацыялізму, выражае іх.

    • Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
    • Сацыялістычныя краіны.
    • Сацыялістычная эканоміка.
    • Сацыялістычная гаспадарка.
    • С. гуманізм.
  3. Які мае адносіны да сацыял-дэмакратыі.

    • С. інтэрнацыянал.

сацыялогія, , ж.

Навука аб заканамернасцях развіцця і функцыяніравання грамадства.

|| прым. сацыялагічны, .

  • Сацыялагічныя даследаванні.