Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сазан, ✂, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых з буйной луской.

|| прым. сазановы, ✂ і сазанавы, ✂.

  • Сазановая галава.
  • Сазанавая юшка.

сазваніцца, ✂; зак.

Дамовіцца з кім-н. па тэлефоне.

  • Перш чым ехаць да сястры, трэба с.

|| незак. сазвоньвацца, ✂.

сазваць, ✂; зак.

  1. Паклікаць, сабраць у адно месца ўсіх, многіх.

    • С. гасцей.
  2. Сабраўшы ўдзельнікаў сходу, канферэнцыі і пад., арганізаваць, пачаць дзейнасць па вырашэнню якіх-н. пытанняў.

    • С. кансіліум.
    • С. нараду.

|| незак. ззываць, ✂.

сазлучаны:

  • сазлучаныя сасуды (спец.) — сасуды, злучаныя адзін з другім у ніжняй частцы.

сазнацца, ✂; зак.

  1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

    • С. ў сваёй памылцы.
  2. Прызнаць сваю віну.

    • Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнавацца, ✂.

|| наз. сазнанне, ✂.