Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сабака, , м.

  1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства ваўчыных.

    • Пародзісты с.
    • Паляўнічы с.
    • З сабакамі не знойдзеш каго-, чаго-н. (цяжка знайсці; разм.).
    • Ні адзін сабака не гаўкне (ніхто не скажа; разм. неадабр.).
  2. Самец сукі.

  3. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм. лаянк.).

  • Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

  • Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

  • У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм. асудж.) — згубіць сумленне.

  • Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

|| памянш. сабачка, .

|| прым. сабачы, .

  • Сабачыя вочы (таксама перан. адданыя, пакорныя).
  • Сабачая пакорнасць, адданасць (перан.).

сабакавод, , м.

Спецыяліст па сабакаводству.

сабакаводства, , н.

Развядзенне сабак і паляпшэнне іх пароды.

  • Службовае с.

|| прым. сабакаводчы, .

сабакагадовец, , м.

Тое, што і сабакавод.

сабакагадоўля, , ж.

Тое, што і сабакаводства.

|| прым. сабакагадоўчы, .

сабакар, , м.

  1. Чалавек, які даглядае сабак у спецыяльным гадавальніку, у сабачніку (разм.).

  2. Чалавек, які займаецца лоўляй сабак.

  3. Той, хто ганяе, дражніць сабак (разм.).

|| прым. сабакарскі, .

сабакарня, , ж. (разм.).

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых).

сабантуй, , м.

  1. У татараў і башкіраў: веснавое народнае свята.

  2. перан. Шумлівая пагулянка (разм. жарт.).

    • З нагоды прыезду ў горад наладзілі с.

сабатаваць, ; зак. і незак.

Дзейнічаць супраць чаго-н. шляхам сабатажу, займацца сабатажам.

|| наз. сабатаванне, .

сабатаж, , м.

Наўмысны зрыў работы якога-н. мерапрыемства пры захаванні бачнасці яго выканання, замаскіраванае супрацьдзеянне ажыццяўленню чаго-н.

  • Справа даходзіла да свядомага сабатажу.

|| прым. сабатажны, .