сабака, , м.

  1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства ваўчыных.

    • Пародзісты с.
    • Паляўнічы с.
    • З сабакамі не знойдзеш каго-, чаго-н. (цяжка знайсці; разм.).
    • Ні адзін сабака не гаўкне (ніхто не скажа; разм. неадабр.).
  2. Самец сукі.

  3. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм. лаянк.).

  • Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

  • Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

  • У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм. асудж.) — згубіць сумленне.

  • Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

|| памянш. сабачка, .

|| прым. сабачы, .

  • Сабачыя вочы (таксама перан. адданыя, пакорныя).
  • Сабачая пакорнасць, адданасць (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)