Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саўгас, ✂, м.

Скарачэнне: савецкая гаспадарка — буйное дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства.

  • Свінагадоўчы с.

|| прым. саўгасны, ✂.

саўдзельнік, ✂, м.

Чалавек, які ўдзельнічае разам з кім-н. у чым-н. нядобрым, шкодным.

  • Саўдзельнікі ў злачынствах.

|| ж. саўдзельніца, ✂.

|| прым. саўдзельніцкі, ✂.

саўдзельніцтва, ✂, н.

Сумесны ўдзел з кім-н. у чым-н. непрыемным.

саўдзельнічаць, ✂; незак.

Сумесна ўдзельнічаць з кім-н. у якой-н. нядобрай справе, быць саўдзельнікам чаго-н. несамавітага, непрыстойнага.

саўладальнік, ✂, м.

Асоба, якая сумесна з кім-н. валодае чым-н.

|| ж. саўладальніца, ✂.

саўладаць​1, ✂; зак.

  1. Перамагчы, узяць верх у чым-н.; адолець, асіліць каго-, што-н.

    • С. з злачынцам.
    • С. з канём (прымусіць слухацца, падпарадкаваць сабе).
    • С. з сабою (перасіліць сябе).
  2. Змагчы выканаць якую-н. работу, ажыццявіць што-н.

    • С. з уборкай хлеба.

саўладаць​2, ✂; незак. (спец.).

Уладаць чым-н. сумесна з кім-н.

|| наз. саўладанне, ✂.

саўнарком, ✂, м.

Скарачэнне: Савет Народных Камісараў — назва вышэйшага выканаўчага і распарадчага органа дзяржаўнай улады ў былым СССР у 1917—1946 гг.

|| прым. саўнаркомаўскі, ✂.