Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сасісачная, ✂, ж.

Закусачная, дзе гандлююць гарачымі сасіскамі.

сасіска, ✂, ж.

Невялікая тонкая каўбаска, якую ядуць у вараным выглядзе.

|| прым. сасісачны, ✂.

саскаўзнуцца, ✂; зак.

Тое, што і саскаўзнуць.

саскаўзнуць, ✂; зак.

Спусціцца, з’ехаць зверху ўніз, зваліцца з чаго-н. коўзаючыся.

  • Лыжа лёгка саскаўзнула з нагі.

|| незак. саскоўзваць, ✂.

саскочыць, ✂; зак.

  1. Скочыць, скачком спусціцца ўніз.

    • С. з каня.
  2. Не ўтрымаўшыся на чым-н., зваліцца, скінуцца.

    • Дзверы саскочылі з завесаў.

|| незак. саскакваць, ✂.

саскрэб, ✂, м.

Тое, што саскрэбена з чаго-н.; месца, з якога што-н. саскрэбена.

  • Дыягнастычны с.

|| прым. саскрэбны, ✂.

саскрэбці, ✂; зак.

Скрабучы, зняць або ачысціць што-н. з паверхні чаго-н.

  • С. кару з дрэва.

|| незак. саскрабаць, ✂ і саскрэбваць, ✂.

|| наз. саскрабанне, ✂ і саскрэбванне, ✂.

саскубці, ✂; зак.

  1. Скубучы, сарваць.

    • С. траву.
  2. Зрабіць шэрсць прыгоднай для прадзення.

|| незак. саскубаць, ✂ і саскубваць, ✂.

саслабелы, ✂.

Фізічна нядужы, слабы.

саслаць, ✂; зак.

У якасці пакарання прымусова адправіць на пасяленне (у аддаленую мясцовасць).

  • С. у Сібір.

|| незак. ссылаць, ✂.

|| наз. ссылка, ✂.

|| прым. ссылачны, ✂ і ссыльны, ✂.