Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саюз, , м.

  1. Цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп, таварыстваў, класаў.

    • С. рабочых і сялян.
  2. Аб’яднанне, пагадненне якіх-н. сумесных мэт.

    • Сяброўскі с.
  3. Дзяржаўнае аб’яднанне.

  4. Грамадская арганізацыя, аб’яднанне.

    • Прафесійны с.
    • С. кампазітараў.

|| прым. саюзны, .

саюзнік, , м.

Той, хто знаходзіцца ў саюзе (у 1 і 2 знач.), дзейнічае ў згодзе з кім-, чым-н.

  • Заключаць пагадненне з саюзнікамі.
  • Саюзнікі ў барацьбе з агрэсарамі.

|| ж. саюзніца, .

|| прым. саюзніцкі, .