савет назоўнік | мужчынскі род
-
Прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР, адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства.
- Улада Саветаў.
- С. нацыянальнасцей.
- Вярхоўны С. Беларусі.
- Сельскі С.
- Гарадскі С.
- Мясцовыя Саветы.
-
Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.
- Савет Міністраў рэспублікі.
-
Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.
- Савет Бяспекі ААН.
- Вучоны с. інстытута.
- Педагагічны савет школы.
- С. атрада.
- Мастацкі с. тэатра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)