Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падсумаваць, ✂; зак. (кніжн.).

Падвесці падрахунак чаму-н.

  • П. усе даныя.

|| незак. падсумоўваць, ✂.

падсумак, ✂, м.

Невялікая паясная сумка для патронаў.

  • Укласці абоймы ў п.

падсунуць, ✂; зак.

  1. Пасунуўшы, наблізіць.

    • П. крэсла да стала.
  2. каго-што: Засунуць пад што-н.

    • П. таз пад лаву.
  3. Непрыметна падлажыць.

    • П. запіску.
  4. Абмануўшы, прымусіць узяць што-н. дрэннае, непатрэбнае (разм.).

    • П. бракаваны тавар.

|| незак. падсоўваць, ✂.

|| звар. падсунуцца, ✂.

|| незак. падсоўвацца, ✂.

падсуседзіцца, ✂; зак. (разм.).

Падсесці, размясціцца побач з кім-н., далучыцца да каго-, чаго-н.

  • П. да кампаніі.

|| незак. падсуседжвацца, ✂.

падсушыць, ✂; зак.

Крыху, злёгку высушыць.

  • П. бялізну.
  • П. грыбы.

|| незак. падсушваць, ✂.

|| наз. падсушванне, ✂ і падсушка, ✂.

падсцерагчы, ✂; зак.

Высочваючы, дачакацца каго-, чаго-н.

  • Кот падсцярог здабычу.

|| незак. падсцерагаць, ✂.

падсцёбнуць, ✂; зак.

  1. Падганяючы, злёгку сцебануць.

    • П. каня.
  2. перан. Прыскорыць, прымусіць рабіць што-н. хутчэй (разм.).

    • П. адстаючых.

|| незак. падсцёбваць, ✂.

падсцілка, ✂, ж.

  1. гл. падаслаць.

  2. Тое, што і подсціл (у 2 знач.).

    • Легчы на саламяную падсцілку.

|| прым. падсцілачны, ✂.

  • П. матэрыял.

падсыпаць, ✂; зак.

Падбавіць, насыпаючы.

  • П. вугалю ў топку.

|| незак. падсыпаць, ✂.

|| наз. падсыпанне, ✂ і падсыпка, ✂.

падсыціць, ✂; зак.

Падсаладзіць мёдам.

  • П. кашу.

|| незак. падсычваць, ✂.