Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падстрахаваць, ; зак. (разм.).

Страхуючы (гл. страхаваць у 3 знач.), памагчы ў выкананні практыкавання, у правядзенні якога-н. прыёму.

|| незак. падстрахоўваць, .

|| наз. падстрахоўка, .

падстрыгчы, ; зак.

Астрыгчы крыху.

  • П. вусы.
  • П. кусты.
  • П. хлопчыка.

|| незак. падстрыгаць, .

падстрыгчыся, ; зак.

Падстрыгчы сабе валасы.

  • П. ў цырульні.

|| незак. падстрыгацца, .

падстрэліць, ; зак.

Падбіць, раніць стрэлам.

  • П. воўка.

|| незак. падстрэльваць, .

падстрэшак, , м.

У сялянскіх хатах: ніжні край страхі, які навісае над сцяной.

|| прым. падстрэшачны, і падстрэшкавы, .

падстрэшша, , н.

У сялянскіх хатах: ніжні край страхі, які навісае над сцяной, а таксама прастора пад ім.

  • У падстрэшшы гнёзды ластавак.

|| прым. падстрэшны, .

падступіцца, ; зак.

  1. Тое, што і падступіць (у 1 знач.).

    • Дзеці падступіліся бліжэй да дзядзькі.
  2. да каго. Падысці, звярнуўшыся з просьбай, пытаннем.

    • Да яго сёння не п.

|| незак. падступацца, .

падступіць, ; зак.

  1. да каго-чаго. Падысці блізка.

    • Вёска падступіла да лесу (перан.).
  2. перан., да чаго. Пра пачуцці, стан: з’явіцца, праявіцца ў якой-н. вобласці, у якім-н. месцы.

    • Падступіла да сэрца (безас.).
    • Ком падступіў да горла.

|| незак. падступаць, .

|| наз. подступ, .

падсуджваць, ; незак. (разм.).

У спорце: прадузята судзіць на карысць якой-н. каманды, спартсмена.

  • Суддзя падсуджваў камандзе землякоў.

|| зак. падсудзіць, .

падсудны, .

  1. Які падлягае суду (наогул або ў дадзенай судовай інстанцыі).

    • Падсудная справа.
  2. Чалавек, які абвінавачваецца ў чым-н. і знаходзіцца пад судом.

|| наз. падсуднасць, .