Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падсмажыць, ; зак.

Прыгатаваць для яды смажаннем або абсмажыць з паверхні.

  • П. грыбоў.

|| незак. падсмажваць, .

|| наз. падсмажванне, .

падсмаліць1, ; зак.

Заліць растопленай смалой.

  • П. лодку.

|| незак. падсмольваць, .

падсмаліць2, ; зак.

Злёгку або дадаткова абпаліць агнём.

  • П. валасы.

|| незак. падсмальваць, .

падсмейвацца, ; незак.

Смеючыся, жартаваць з каго-, чаго-н.

  • П. з дзівака.

падснежнік, , м.

Травяністая расліна, якая цвіце белымі або блакітнымі кветкамі адразу пасля раставання снегу.

падснежны, .

Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу.

  • Падснежныя воды.

падсобка, , ж. (разм.).

Падсобнае памяшканне.

падсобнік, , м. (разм.).

Падсобны рабочы.

|| ж. падсобніца, .

падсобны, .

Прызначаны ў дапамогу іншаму, дапаможны.

  • Падсобнае памяшканне.
  • П. рабочы.

падсохлы, .

Які злёгку высах, стаў больш сухім.

  • Падсохлая глеба.