Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запоем, прысл.

  1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

    • Піць з.
  2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

    • Чытаць з.

запозна, прысл. (разм.).

Занадта позна.

  • Вярнуцца дамоў з.

запознены, ✂.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем, занадта позні.

  • Запозненая вясна.

|| наз. запозненасць, ✂.

запой, ✂, м.

Перыяд бесперапыннага п’янства з прычыны хваравітай цягі да алкаголю.

  • Піць запоямі.

|| прым. запойны, ✂.

запомніцца, ✂; зак.

Захавацца ў памяці.

  • Добра запомнілася.

|| незак. запамінацца, ✂.

запомніць, ✂; зак.

Захаваць у памяці.

  • З. верш.
  • З. сваю спадарожніцу.

|| незак. запамінаць, ✂.

|| наз. запамінанне, ✂.

запор​1, ✂, м.

Прыстасаванне, якім запіраюць, замыкаюць.

  • Дзверы без запора.
  • Вароты на запоры.

запор​2, ✂, м.

Працяглая затрымка ператраўленай ежы, маруднае дзеянне кішэчніка.

  • Хварэць на з.

запоўзаць, ✂; зак.

Пачаць поўзаць.

  • Мурашкі запоўзалі.

запоўніцца, ✂; зак.

Напоўніцца, стаць поўнасцю занятым.

  • Тэатр запоўніўся гледачамі.

|| незак. запаўняцца, ✂.

|| наз. запаўненне, ✂.