Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падскварыцца, ✂; зак.

Скварачыся, стаць гатовым для яды.

  • Сала добра падскварылася.

|| незак. падскварвацца, ✂.

падскварыць, ✂; зак.

Прыгатаваць для ежы сквараннем.

  • П. крыху сала.

|| незак. падскварваць, ✂.

|| наз. падскварванне, ✂.

падскочыць, ✂; зак.

  1. Наблізіцца скачкамі.

    • П. да тэлефона.
  2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.

    • П. ад радаснай навіны.
  3. перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).

    • Падскочыла тэмпература.
    • Цэны падскочылі.
  4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).

    • Падскочу на хвілінку да Міколы.

|| незак. падскакваць, ✂.

|| наз. падскакванне, ✂ і падскок, ✂.

падскрэбці, ✂; зак.

Падчысціць або сабраць рэшткі, саскрабаючы.

  • П. кашу з каструлі.

|| незак. падскрабаць, ✂ і падскрэбваць, ✂.

падскурны, ✂.

Які знаходзіцца пад скурай або ўводзіцца пад скуру.

  • П. слой тлушчу.
  • Падскурнае ўпырскванне.

падследны, ✂.

Які знаходзіцца пад следствам.

  • Паказанні падследнага (наз.).

падслепаваты, ✂.

Вельмі блізарукі, які дрэнна бачыць.

|| наз. падслепаватасць, ✂.

падслужыцца, ✂; зак. (разм.).

Ліслівай паслужлівасцю дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.

|| незак. падслужвацца, ✂.

падслухаць, ✂; зак.

Употай прыслухоўваючыся, пачуць сказанае другому.

  • П. сакрэт.

|| незак. падслухваць, ✂ і падслухоўваць, ✂.

|| наз. падслухванне, ✂ і падслухоўванне, ✂.

падсмажыцца, ✂; зак.

Смажачыся, стаць гатовым або абсмажыцца з паверхні.

  • Сала падсмажылася.

|| незак. падсмажвацца, ✂.