Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памяншаемае, , н.

Лік (або выраз), ад якога адымаюць другі лік.

памяншальны, .

  1. Які служыць для памяншэння адлюстравання прадметаў.

    • Памяншальнае шкло.
  2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або паменшаную ступень якасці, а таксама станоўчыя эмацыянальныя адносіны, напр. дамок, яблычак, ціхенькі, добранькі.

    • П. суфікс.
    • Памяншальная форма прыметнікаў.

памяранец, , м.

Вечназялёнае цытрусавае дрэва, а таксама духмяны кіславата-горкі плод яго.

|| прым. памяранцавы, .

  • Памяранцавыя галінкі.

памяркоўны, .

  1. Падатлівы, які лёгка прыстасоўваецца да іншых.

    • П. чалавек.
  2. Які выяўляе мяккасць, цярпімасць, добразычлівы.

    • П. тон выступлення.
  3. Які прытрымліваецца сярэдзіны, не схільны да крайнасцей.

    • Памяркоўныя погляды.

|| наз. памяркоўнасць, .

памярцвелы, .

З прыметамі смерці, смяротна бледны.

  • П. твар.

памятацца, ; незак.

Тое, што і помніцца.

памятаць, ; незак.

Тое, што і помніць.

памятка, , ж.

Кніжка, лісток з кароткімі настаўленнямі на які-н. выпадак, з кароткімі звесткамі пра каго-, што-н.

  • Скласці памятку турыста.

памятлівы, .

Які мае добрую памяць.

|| наз. памятлівасць, .

памятны, .

  1. Які захаваўся ў памяці, незабыўны.

    • Памятная падзея.
  2. Які служыць для заметак, даведак, для захавання чаго-н. у памяці.

    • Памятная кніжка.
  3. Які служыць для напаміну пра каго-, што-н., які зроблены як памяць пра што-н.

    • П. падарунак.
    • П. медаль.