Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падбухторшчык, , м.

Той, хто падбухторвае.

|| ж. падбухторшчыца, .

|| прым. падбухторшчыцкі, .

падбухторыць, ; зак. (разм.).

  1. Падбіць што-н. зрабіць (звычайна дрэннае, заганнае).

    • П. да спрэчак.
  2. Настроіць супраць каго-н.

    • П. сына супраць бацькі.

|| незак. падбухторваць, .

|| наз. падбухторванне, .

падбярозавік, , м.

Ядомы грыб з буравата-чорнай шапкай, які расце ў бярэзніку.

падвабіць, ; зак.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас.

  • П. цецерука.

|| незак. падвабліваць, .

падвага, , ж.

Рычаг для пад’ёму цяжару.

|| прым. падважны, .

падважнік, , м.

  1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго-н., рычаг.

  2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары; вагар.

|| прым. падважнікавы, .

падважыць, ; зак.

Прыпадняць вагаром, падважнікам (у 2 знач.).

  • П. бервяно.

|| незак. падважваць, .

падвал, , м.

  1. Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі.

    • П. для бульбы.
  2. Артыкул на ўсю ніжнюю частку газетнага ліста.

|| прым. падвальны, .

падваліць, ; зак.

  1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго-н.

    • П. воз пяску пад прызбу.
  2. безас., каго-чаго. Прыбавіцца яшчэ, у дадатак да таго, што ёсць (разм.).

    • Народу падваліла.
    • За ноч падваліла снегу.

|| незак. падвальваць, .

падваротніца, , ж.

Тое, што і падваротня (у 2 знач.).