Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадкручваць, ; зак.

Адкруціць, адвінціць адно за другім усё, многае.

  • П. краны.

паадкрываць, ; зак.

Адкрыць усё, многае або адкрыць што-н. у многіх месцах.

  • П. дамы культуры ў вёсках.

паадломлівацца, і паадломвацца, ; зак.

Адламацца — пра ўсё, многае.

  • Паадломліваліся кручкі ў вешалцы.

паадломліваць, і паадломваць, ; зак.

Адламаць усё, многае.

  • П. ножкі крэсла.

паадлятаць, ; зак.

  1. Адляцець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

    • Птушкі адляцелі.
  2. Адляцець, адскочыць ад моцнага ўдару, штуршка — пра ўсё, многае.

    • Усе засаўкі паадляталі.

паадменьваць, ; зак.

Адмяніць усё, многае.

  • П. ільготы і прывілеі.

паадміраць, ; зак.

Адмерці — пра ўсё, многае.

  • Ад сцюжы парасткі паадміралі.

паадмывацца, ; зак.

Адмыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • П. ад пылу.
  • Плямы добра паадмываліся.

паадмываць, ; зак.

Адмыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. плямы на настольніку.
  • П. рукі ад смалы.

паадмыкаць, ; зак.

Адамкнуць адно за другім усё, многае.

  • П. замкі.