Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заляцець, ✂; зак.

  1. Летучы, апынуцца дзе-н., трапіць куды-н.

    • Самалёт заляцеў за хмару.
    • Птушка заляцела ў акно.
  2. У час палёту спыніцца дзе-н.

    • З. на спадарожны аэрадром.

|| незак. залятаць, ✂.

|| наз. залёт, ✂.

залячыцца, ✂; зак. (разм.).

Зажыць у выніку лячэння.

  • Рана хутка залячылася.

|| незак. залечвацца, ✂.

залячыць, ✂; зак.

  1. Лечачы, загаіць што-н.

    • З. рану.
  2. Няўмелым лячэннем замарыць, змучыць (разм.).

|| незак. залечваць, ✂.