Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завушніца, ✂, ж.

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

  • Залатыя завушніцы.

|| памянш. завушнічка, ✂.

завушны, ✂.

Які знаходзіцца за вухам.

  • Завушная пухліна.

завываць, ✂; незак.

Перарывіста, нудна выць.

  • Завываюць ваўкі.
  • Вецер завывае.

|| наз. завыванне, ✂.

завысіць, ✂; зак.

Занадта павысіць.

  • З. нормы выпрацоўкі.
  • З. цэны.
  • З. ацэнку на экзамене.

|| незак. завышаць, ✂.

|| наз. завышэнне, ✂.

завядзёнка, ✂, ж. (разм.).

Звычай, традыцыя.

  • Такая з. была ў іх.

завязацца, ✂; зак.

  1. Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад.

    • Гальштук добра завязаўся.
  2. Абгарнуцца, пакрыцца чым-н., завязаўшы канцы вузлом.

    • Старая завязалася хусткай па самыя вочы.
  3. Устанавіцца, распачацца (пра якія-н. узаемаадносіны, узаемныя дзеянні).

    • Завязалася гутарка.
    • Завязалася сяброўства.
  4. Пачаць развівацца пасля апылення.

    • Плод завязаўся.

|| незак. завязвацца, ✂.

завязаць, ✂; зак.

  1. Змацаваць, злучыць канцы чаго-н. вузлом, бантам і пад.

    • З. вузел.
    • З. гальштук.
    • З. хустку.
  2. Абматаўшы, змацаваць канцы бінта, вяроўкі і пад.

    • З. вочы.
    • З. мех.
    • З. парэзаны палец.
  3. Распачаць, даць узнікнуць (таму, што названа назоўнікам).

    • З. бой.
    • З. перастрэлку.
    • З. гаворку.
    • З. знаёмства.

◊

  • Свет завязаць каму (разм.) — зрабіць перашкодай, пазбавіць свабоды дзеянняў.

  • Як завязаць (разм.) —
    1. поўна, вельмі многа, колькі ўлезла.
      • Насыпаць мех як з.
    2. колькі можна, уволю.
      • Наеўся як з.

|| незак. завязаць, ✂ і завязваць, ✂.

|| наз. завязванне, ✂ і завязка, ✂.

завязка​1, ✂, ж.

Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма).

  • Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца.

◊

  • Па самую завязку або пад завязку (разм.) — наесціся ўволю.

завязка​2, ✂, ж.

  1. гл. завязаць.

  2. Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы.

    • З. драмы.

завязь, ✂, ж.

Ніжняя частка песціка ў кветкі, якая пасля апылення ператвараецца ў плод.