забягалаўка, ✂, ж. (разм. пагард.).
Маленькая другаразрадная закусачная з продажам віна, піва.
забялець, ✂; зак.
Пачаць бялець (у 2 знач.).
забяліць, ✂; зак.
-
Скрозь пакрыць белай фарбай.
-
Прыправіць страву малаком, смятанай.
|| незак. забельваць, ✂.
|| наз. забелка, ✂ і забельванне, ✂.
забяспечаны, ✂.
Які жыве ў матэрыяльным дастатку.
- Забяспечанае жыццё.
- З. чалавек.
|| наз. забяспечанасць, ✂.
забяспечыць, ✂; зак.
-
Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.
- З. сваю сям’ю прадуктамі.
-
каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.
- З. горад электраэнергіяй.
-
Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.
- З. мір ва ўсім свеце.
- З. выкананне плана.
|| незак. забяспечваць, ✂.
|| звар. забяспечыцца, ✂.
|| незак. забяспечвацца, ✂.
|| наз. забеспячэнне, ✂.
завабіць, ✂; зак.
-
Хітрасцю прымусіць прыйсці куды-н., апынуцца дзе-н.
-
Зачараваць сваім хараством, прывабіць.
|| незак. завабліваць, ✂.
заваблівы, ✂.
Які заваблівае, прывабны.
|| наз. заваблівасць, ✂.
завад, ✂, м.
У выразе: і заваду няма (разм.) — няма і ніколі не было.