забыць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць страціць успамін пра каго-, што-н.
- З. старое (пра старое, на старое).
- З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).
-
што, пра каго-што, аб кім-чым і з інфінітывам: Упусціць з памяці, не ўспомніць.
- З. адрас знаёмага.
- З. пра даручэнне (аб даручэнні).
-
Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.
- З. парасон у аўтобусе.
- Што я там забыў? (нашто мне там быць; нечага мне там рабіць; размоўнае)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)