Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падсвечнік, ✂, м.

Падстаўка для свечкі ці свечак.

  • Медны п.

падсвінак, ✂, м.

Парася ва ўзросце ад 4 да 8—10 месяцаў.

падсвістваць, ✂; незак.

Свістаць у такт, суправаджаючы спевы, ігру і пад.

|| зак. падсвістаць, ✂.

падсвядомасць, ✂, ж.

  1. гл. падсвядомы.

  2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні.

    • Дзесьці ў падсвядомасці мільганула надзея.

падсвядомы, ✂.

Які знаходзіцца ў падсвядомасці (у 2 знач.), інстынктыўны.

  • Падсвядомыя рухі.

|| наз. падсвядомасць, ✂.

падседзець, ✂; зак. (разм.).

Пашкодзіць каму-н. у чым-н., зрабіць непрыемнасць.

  • П. таварыша па службе.

|| незак. падседжваць, ✂.

падсесці, ✂; зак.

Сесці каля каго-, чаго-н., да каго-, чаго-н.

  • П. да акна.

|| незак. падсядаць, ✂ і падсаджвацца, ✂.

падсеяць, ✂; зак.

Пасеяць яшчэ, у дадатак да чаго-н.

  • П. гароху.

|| незак. падсяваць, ✂.

|| наз. падсяванне, ✂ і падсеў, ✂.

падсілкаваць, ✂; зак. (разм.).

Накарміць для надання сілы.

  • П. сябе перад дарогай.

|| незак. падсілкоўваць, ✂.

|| звар. падсілкавацца, ✂.

|| незак. падсілкоўвацца, ✂.

|| наз. падсілкаванне, ✂ і падсілкоўванне, ✂.

падсіньваць, ✂; незак.

Тое, што і сініць (у 2 знач.).