Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрамнік, ✂, м.

Каркас, на які нацягваецца палатно для жывапіснай работы.

падранак, ✂, м. (спец.).

Звер або птушка, раненыя паляўнічым.

падраніць, ✂; зак. (спец.).

Злёгку раніць (звера, птушку).

|| незак. падраньваць, ✂.

падраснік, ✂, м.

У служыцеляў царквы: доўгая з вузкімі рукавамі адзежына, паверх якой надзяваецца раса.

падрасці, ✂; зак.

Трохі вырасці, стаць старэйшым.

  • Дрэўцы падраслі.
  • Дзяўчаткі за лета падраслі.

|| незак. падрастаць, ✂.

падраўнаваць, ✂; зак.

Зрабіць больш роўным.

  • П. пляцоўку.
  • П. бараду.

|| незак. падраўноўваць, ✂.

падрахунак, ✂, м.

  1. Вынік якой-н. дзейнасці, заняткаў і пад.

    • Падрахункі працоўнага дня.
  2. Агульная сума.

    • Запісаць п. у кнігу.

|| прым. падрахункавы, ✂.

  • Падрахункавая лічба.

падрацца, ✂; зак.

Тое, што і парвацца (у 2 знач.).

падраць, ✂; зак.

  1. Тое, што і парваць (у 1 і 2 знач.).

    • П. паперу.
    • П. адзенне.
  2. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак, звяроў).

    • Каршун падраў многа курэй.
  3. чаго. Пацерці на тарцы нейкую колькасць чаго-н.

    • П. крыху бульбы.

падробка, ✂, ж.

  1. гл. падрабіць.

  2. Падробленая рэч.

    • П. пад аметыст.