Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падрадковы, ✂.

  1. Размешчаны пад радкамі.

    • Падрадковая заўвага (унізе старонкі).
  2. Пра пераклад: дакладны, літаральны, слова ў слова.

падрадкоўнік, ✂, м.

Падрадковы, літаральны пераклад якога-н. тэксту.

  • Перакладаць вершы па падрадкоўніку.

падрадчык, ✂, м.

Арганізацыя (або, раней, асобны чалавек), якая займаецца работамі па падрадах​1.

|| прым. падрадчыцкі, ✂.

падраздзел, ✂, м.

Частка раздзела.

падраздзяленне, ✂, м.

  1. гл. падраздзяліць.

  2. Вайсковая адзінка ў складзе большай вайсковай часці.

    • Стралковае п.

падраздзяліць, ✂; зак.

Раздзяліць на драбнейшыя часткі, разрады.

  • П. літаратуру на перыяды.

|| незак. падраздзяляць, ✂.

|| наз. падраздзяленне, ✂.

падраздзяляцца, ✂; незак.

Дзяліцца, распадацца на драбнейшыя часткі, разрады.

  • Рота падраздзяляецца на ўзводы.

падразумявацца, ✂; незак.

Мецца на ўвазе, застаючыся нявыказаным.

  • Гэта рашэнне само сабою падразумяваецца.

падразумяваць, ✂; незак.

Мець на ўвазе, дапускаць у думках, не выказваючы.

  • Што вы пад гэтым падразумяваеце?

падрамантаваць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць невялікі рамонт.

  • П. абутак.