Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўмуроўваць, ✂; зак.

Умураваць усё, многае.

паўмывацца, ✂; зак.

Умыцца — пра ўсіх, многае.

паўмываць, ✂; зак.

Умыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей.
  • П. твары.

паўмярзаць, ✂; зак.

Умерзнуць — пра ўсё, многае.

  • Лодкі паўмярзалі ў лёд.

паўна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «поўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. паўнагруды, паўналецце, паўнацелы.

паўнаважкі, ✂.

Які мае поўную, нармальную вагу.

  • Паўнаважкія каласы.

паўнаводдзе, ✂, н.

Высокі ўзровень вады ў рэках.

  • Веснавое п.

паўнаводны, ✂.

З высокім ўзроўнем вады.

  • Паўнаводныя рэкі.

паўнагучны, ✂.

Які мае дастатковую паўнату гучання.

  • П. голас.

|| наз. паўнагучнасць, ✂.

паўнакроўнасць, ✂, ж.

  1. гл. паўнакроўны.

  2. Павелічэнне масы крыві ў сасудах цела.