Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патрэсваць, ✂; незак. (разм.).

Трэсці злёгку, час ад часу.

  • Калёсы патрэсвае на калдобінах (безас.).
  • Конь патрэсвае галавой.

патрэсканы, ✂.

Які патрэскаўся, у трэшчынах.

  • П. асфальт.

патрэскваць, ✂; незак.

Трашчаць злёгку, час ад часу.

  • Пад нагамі патрэсквала галлё.

|| наз. патрэскванне, ✂.

патрэсці, ✂; зак.

Трасянуць некалькі разоў.

  • П. яблыню.
  • У дарозе нас патрэсла (безас.).

патугі, ✂, ж.

  1. Напружанне мышцаў для якога-н. дзеяння.

    • Родавыя п.
  2. перан. Намаганні, спробы зрабіць што-н. (пераважна няўдалыя).

    • Марныя п.

патузаць, ✂; зак.

Тузануць некалькі разоў.

  • П. за рукаў.

патузваць, ✂; незак.

Тузаць злёгку, час ад часу.

  • П. лейцы.

патуль, прысл. (разм.).

Да таго часу.

  • Пакуль у гумне цэп, п. на стале хлеб (прыказка).

патупіць, ✂; зак.

Зрабіць тупым, ступіць усё. многае.

  • П. нажы.

патуральнік, ✂, м.

Той, хто патурае каму-, чаму-н.

|| ж. патуральніца, ✂.