Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палігон, ✂, м.

Вялікі спецыяльна абсталяваны ўчастак сушы або мора для выпрабавання розных відаў зброі, для баявых вучэнняў.

  • Артылерыйскі п.
  • Вучэбны п.

|| прым. палігонны, ✂.

паліграфіст, ✂, м.

Спецыяліст па паліграфіі.

|| ж. паліграфістка, ✂.

паліграфія, ✂, ж.

Галіна тэхнікі, прамысловасць, якая занята друкаваннем кніг, газет і пад.

|| прым. паліграфічны, ✂.

паліклініка, ✂, ж.

Медыцынская ўстанова з урачамі розных спецыяльнасцей для тых хворых, якія прыходзяць сюды або для дапамогі дома.

  • Раённая п.
  • Дзіцячая п.

|| прым. паліклінічны, ✂.

палімеры, ✂, м.

Высокамалекулярныя хімічныя злучэнні, якія складаюцца з аднародных, што паўтараюцца, груп атамаў і шырока прымяняюцца ў тэхніцы.

  • Прыродныя п.

|| прым. палімерны, ✂.

  • Палімерныя матэрыялы.

палінялы, ✂.

Які выцвіў, страціў свежасць фарбаў.

  • Палінялая хустка.

паліп, ✂, м.

  1. Марская жывёліна, якая не мяняе свайго месцазнаходжання.

    • Каралавы п.
  2. Хваравітае ўтварэнне з эпітэлію слізістай абалонкі.

    • Паліпы ў носе.

|| прым. паліпны, ✂.

паліраваць, ✂; зак.

Націраючы, надаць люстрана-гладкі выгляд чаму-н.

  • П. мэблю.
  • П. ногці.

|| зак. напаліраваць, ✂ і адпаліраваць, ✂.

|| наз. паліраванне, ✂ і паліроўка, ✂.

|| прым. паліравальны, ✂ і паліровачны, ✂.

палісандр, ✂, м.

Каштоўная цвёрдая драўніна некаторых трапічных дрэў.

|| прым. палісандравы, ✂.

  • Палісандравае дрэва.

палісмен, ✂, м.

У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: паліцэйскі.