Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагрэць, ✂; зак.

Грэць некаторы час.

  • П. рукі каля печы.
  • Ён пагрэў рукі на гэтай справе (перан.).

|| звар. пагрэцца, ✂.

пагубляцца, ✂; зак.

Згубіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Цацкі пагубляліся.

пагубляць, ✂; зак.

Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. кароў у лесе.

пагукаць, ✂; зак.

Паклікаць.

  • Пагукалі дзяцей у хату.

пагулянка, ✂, ж. (разм.).

  1. Прагулка.

    • Пайсці на пагулянку ў лес.
  2. Вечарынка, гулянка (з пачастункамі).

    • Наладзіць пагулянку.

пагутарыць, ✂; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы.

  • Пасядзелі, пагутарылі.

пагушкацца, ✂; зак. (разм.).

Гушкацца некаторы час.

  • П. на арэлях.

пагушкаць, ✂; зак. (разм.).

Правесці некаторы час, гушкаючы каго-, што-н.

  • П. хлопчыка на арэлях.

пагэтуль, прысл.

Да гэтага месца, дасюль.