Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадзяваць, ; зак.

Адзець, убраць усіх, многіх.

  • П. дзяцей.

паадказваць, ; зак.

Адказаць на ўсё, многае.

  • П. на ўсе пытанні, пісьмы.

паадкаркоўваць, ; зак.

Адкаркаваць усё, многае.

  • П. бутэлькі.

паадкасваць, ; зак.

Адкасаць усё, многае або што-н. усім.

  • П. рукавы.

паадкідацца, і паадкідвацца, ; зак.

  1. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

    • П. на спінкі крэслаў.
  2. Адпасці (пра многае).

    • Паадкідаліся шпалеры.

паадкідаць, і паадкідваць, ; зак.

  1. Адкінуць адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. каменне з дарогі.
  2. Адкінуць назад (пра галовы).

    • П. галовы.

паадкладаць, ; зак.

Адкласці вялікую колькасць чаго-н.; адлажыць адно за другім усё, многае.

  • П. каўняры.

паадклейвацца, ; зак.

Адклеіцца ў многіх месцах або ў значнай колькасці.

  • Шпалеры паадклейваліся.

паадклейваць, ; зак.

Адклеіць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. маркі.

паадкопваць, ; зак.

Адкапаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. рэчы з зямлі.