Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залюбавацца, ; зак.

Любуючыся, заглядзецца.

  • З. на заход сонца.

залюляць1, ; зак.

Давесці да дрымоты, да сну, люляючы.

  • З. дзіця.

залюляць2, ; зак.

Пачаць люляць.

заляжалы, .

Які доўга ляжаў без выкарыстання, які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

  • Заляжалае сукно.

заляжацца, ; зак.

  1. Праляжаць надта доўга. З. ў пасцелі.

    • Такі тавар доўга не залежыцца.
  2. Сапсавацца ад доўгага ляжання.

    • Каўбаса заляжалася.

|| незак. залежвацца, .

залямантаваць, ; зак.

Пачаць лямантаваць.

  • Дзеці залямантавалі пад акном.

заляпаць1, ; зак. (разм.).

Запэцкаць чым-н. вадкім, ліпкім.

  • З. стол цестам.

заляпаць2, ; зак. (разм.).

Пачаць ляпаць.

  • З усіх бакоў заляпалі трашчоткі.

заляпіць, ; зак.

  1. гл. ляпіць.

  2. што чым. Замазаць, закрыць, заладзіць чым-н. ліпкім, мяккім.

    • З. дзірку глінай.
    • З. разбітую шыбу паперай.
    • З. што чым.
    • Наклейваючы, пакрыць чым-н. паверхню (разм.).
    • Усю сцяну заляпілі афішамі.
  3. каму і што каму.

    • Нанесці ўдар (разм.).
    • З. аплявуху нахабніку.
    • З. у вуха.

|| незак. залепліваць, .

заляцацца, ; незак.

Аказваць увагу каму-н., імкнучыся выклікаць прыхільнасць.

  • З. да жанчыны.

|| наз. заляцанне, .