Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закідаць​1, ✂; зак.

Кідаючы, запоўніць, пакрыць, засыпаць.

  • З. яму ламаччам.
  • З. прамоўцу пытаннямі (перан.).

|| незак. закідваць, ✂.

закідаць​2, ✂; незак.

  1. гл. закінуць.

  2. Намякаць на што-н. (разм.).

    • Я ведаю, куды ты закідаеш.

закінуцца, ✂; зак.

  1. Згубіцца, зваліўшыся куды-н., за што-н. (разм.).

    • Ножык кудысьці закінуўся.
  2. Адкінуцца назад.

    • Галава закінулася.

|| незак. закідацца, ✂ і закідвацца, ✂.

закінуць, ✂; зак.

  1. Кінуць куды-н. або далёка.

    • З. мяч у сетку.
    • З. вуду (таксама перан. паспрабаваць папярэдне разведаць што-н. намёкам, пытаннямі; разм.).
  2. Падняўшы, надаць чаму-н. іншае становішча.

    • З. нагу за нагу.
    • З. стрэльбу за плячо.
  3. перан. Даставіць куды-н.

    • З. прадукты на дачу.
    • З. дэсант у тыл ворага.
  4. Перастаць займацца кім-, чым-н., пакінуць каго-, што-н.

    • З. вучобу.
    • З. гаспадарку.

◊

  • Закінуць слова або слоўца (разм.) — пахадайнічаць за каго-н., аказаць падтрымку.

  • Як за сябе закінуць (разм.) — хутка і многа (з’есці, выпіць).

|| незак. закідаць, ✂ і закідваць, ✂.

|| наз. закід, ✂.

закіпець, ✂; зак.

Пачаць кіпець.

  • Вада закіпела.

закіс, ✂, м. (спец.).

У хіміі: ніжэйшая ступень акіслення элемента.

  • З. медзі.

|| прым. закісны, ✂.

закіслы, ✂.

  1. Які закіс.

    • З. булён.
  2. Занадта кіслы (разм.).

    • З. квас.

закіснуць, ✂; зак.

Стаць кіслым.

  • Цеста закісла.
  • З. у адзіноце (перан. і разм.).

|| незак. закісаць, ✂.

|| наз. закісанне, ✂.

заклад, ✂, м.

  1. Аддача (рэчы, маёмасці) у забеспячэнне абавязацельстваў, у пазыку.

    • Аднесці рэч у з.
    • Узяць грошы пад з.
    • Дакумент у закладзе.
  2. Рэч, грошы, на якія паспрачаліся.

    • Выйграць з.
    • Ісці ў з. або біцца аб з. (спрачацца на грошы або што-н. іншае).

|| прым. закладны, ✂.

  • Закладная квітанцыя.

закладка, ✂, ж.

  1. гл. закласці і залажыць.

  2. Палоска паперы або істужка, якая ўкладаецца ў кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку.

    • Кніга з закладкай.

|| прым. закладачны, ✂.