Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падмазацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Падфарбаваць сабе губы, твар.

  2. да каго. Ліслівасцю, падхалімствам увайсці ў ласку да каго-н.

|| незак. падмазвацца, ✂.

падмазаць, ✂; зак.

  1. Памазаць знізу або злёгку.

    • П. падшыпнікі.
    • П. скавараду.
  2. перан. Даць каму-н. хабар (разм.).

    • Не падмажаш — не паедзеш (прыказка).

|| незак. падмазваць, ✂.

|| наз. падмазванне, ✂ і падмазка, ✂.

падмаляваць, ✂; зак.

  1. што. Дадаць што-н. да малюнка.

    • П. вусы на партрэце.
  2. Злёгку памаляваць.

    • П. вокны.
    • П. губы.
  3. перан. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самой справе; унесці ў выказванне што-н., што яго ўпрыгожвае.

    • П. чые-н. заслугі.
    • П. рэчаіснасць у апавяданні.

|| незак. падмалёўваць, ✂.

|| наз. падмалёўванне, ✂ і падмалёўка, ✂.

падман, ✂, м.

  1. гл. падмануць.

  2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.

    • П. пачуццяў.

|| прым. падманны, ✂.

падманлівы, ✂.

Такі, які лёгка можа ўвесці ў зман, прывесці да няправільнага меркавання.

  • Падманлівая знешнасць.

|| наз. падманлівасць, ✂.

падмануць, ✂; зак.

  1. Увесці ў зман каго-н., наўмысна сказаўшы няпраўду.

    • Ці ты падмануў, ці на самай справе холадна на дварэ?
  2. Не выканаць абяцання, ашукаць.

    • Не падманулі — прыслалі машыны ў тэрмін.

|| незак. падманваць, ✂.

|| наз. падман, ✂.

падманшчык, ✂, м.

Той, хто падманвае, падмануў каго-н.

|| ж. падманшчыца, ✂.

|| прым. падманшчыцкі, ✂.

падмаргнуць, ✂; зак.

Маргнуць, даючы знак.

  • Шматзначна п. сябру.

|| незак. падморгваць, ✂.

падмарозіць, ✂; безас.; зак.

Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).

  • К вечару падмарозіла.

|| незак. падмарожваць, ✂.

падмасліць, ✂; зак.

  1. Крыху, злёгку змазаць маслам; падбавіць масла ў што-н.

    • П. скавараду.
    • П. кашу.
  2. перан. Задобрыць, падмазаць (у 2 знач.; разм.).

|| незак. падмасліваць, ✂.