Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўлітроўка, ✂, ж. (разм.).

Бутэлька гарэлкі ёмістасцю паўлітра.

паўляжаць, ✂; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава.

паўмазвацца, ✂; зак.

Умазацца, замазацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

  • Дзеці паўмазваліся ў гразь.

паўмазваць, ✂; зак.

Умазаць, замазаць усё, многае ці ўсіх, многіх.

  • П. кручкі ў сцены.
  • П. рукі ў сажу.

паўмаска, ✂, ж.

Вузкая маска, якая закрывае толькі верхнюю частку твару.

паўмацоўваць, ✂; зак.

Умацаваць усё, многае.

паўмера, ✂, ж.

Палавінчатае дзеянне, рашэнне, якое не вырашае справы.

  • Не абмяжоўвацца паўмерамі.

паўмесяц, ✂, м.

Няпоўны дыск месяца, серп месяца.

паўміраць, ✂; зак.

Памерці — пра ўсіх, многіх.

  • Бацькі даўно паўміралі.

паўмісак, ✂, м.

Неглыбокая міска.