Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патрыярх, , м.

  1. Старэйшына роду, родавай абшчыны.

  2. Вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы (у 1 знач.).

|| прым. патрыяршы, .

патрыярхальны, .

  1. гл. патрыярхат.

  2. перан. Верны старым традыцыям, устарэлы, традыцыйны.

    • П. ўклад жыцця.
    • Патрыярхальныя звычкі.

|| наз. патрыярхальнасць, .

патрыярхат, , м.

К перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу: эпоха, што змяніла сабой матрыярхат, для якой характэрна пануючае становішча мужчыны ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.

|| прым. патрыярхальны, .

патрыярхія, , ж.

Вобласць, падначаленая патрыярху (у 2 знач.)

патрыятызм, , м.

Адданасць і любоў да сваёй айчыны, да свайго народа.

|| прым. патрыятычны, .

патрыятычны, .

  1. гл. патрыятызм.

  2. Прасякнуты патрыятызмам.

    • П. ўчынак.

|| наз. патрыятычнасць, .

патрэба, , ж.

Неабходнасць чаго-н., у чым-н.

  • Прыйсці да каго-н. па патрэбе.

  • Па сваёй патрэбе — па натуральнай неабходнасці.

патрэбна, безас. у знач. вык.

Неабходнасць мець, трэба.

  • На гэта п. шмат часу.

патрэбнасць, , ж.

Неабходнасць у чым-н., якая патрабуе задавальнення.

  • П. у кватэры.
  • Матэрыяльныя і культурныя патрэбнасці.

патрэбны, .

Неабходны, які патрэбен.

  • Патрэбная колькасць чаго-н.
  • Яму патрэбны грошы.