Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паразвейваць, ✂; зак.

Развеяць усё, многае.

  • Вецер паразвейваў лісце.

паразвешваць, ✂; зак.

Развесіць усё, многае.

  • П. бялізну.

паразвіваць, ✂; зак.

Развіць усё, многае.

  • П. вяроўкі.

паразвозіць, ✂; зак.

Развезці ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. гасцей.

паразворваць, ✂; зак.

Разараць усё, многае.

  • П. бульбу.

паразвязвацца, ✂; зак.

Развязацца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

  • Мяшкі паразвязваліся.

паразвязваць, ✂; зак.

Развязаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. вузлы.

паразгадваць, ✂; зак.

Разгадаць усё, многае.

  • П. загадкі.

паразганяць, ✂; зак.

Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • Сабака паразганяў курэй.

паразгароджваць, ✂; зак.

Разгарадзіць усё, многае.