Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папарасказваць, ✂; зак. (разм.).

Расказваць доўга, неаднаразова; расказаць многа чаго-н.

  • П. анекдотаў.

папаратнік, ✂, м.

Тое, што і папараць.

|| прым. папаратнікавы, ✂.

папараць, ✂, ж.

Споравая расліна з буйнымі, вельмі рассечанымі лістамі.

папарэзаць, ✂ і папарэзваць, ✂; зак. (разм.).

Рэзаць доўга, неаднаразова.

  • П. дроў.

папас, ✂, м.

  1. Месца, дзе пасецца жывёла, паша.

    • Выгнаць карову на п.
  2. Тое, што і папаска.

папасварыцца, ✂ і папасварвацца, ✂; зак. (разм.).

Сварыцца доўга, неаднаразова.

папасвацца, ✂; незак.

  1. Карміць коней у дарозе ў час адпачынку, рабіць папаску.

  2. Пасвіцца дзе-н. час ад часу.

  3. перан. Мець пажыву, карысць (разм.).

    • І вы каля яго папасваецеся?

папасвіць, ✂ і папасваць, ✂; зак.

Пасвіць доўга, неаднаразова.

  • Папапасвіў (і папапасваў) кароў.

папасеяць, ✂ і папасейваць, ✂; зак. (разм.).

Сеяць доўга, неаднаразова.

папаска, ✂, ж.

Прыпынак у дарозе для кармлення, яда.

  • Журавы селі на папаску.