Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пампон, ✂, м.

Упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і пад. на галаўным уборы, пакаёвых туфлях і пад.

  • Шапачка з пампонам.

|| памянш. пампончык, ✂.

пампушка, ✂, ж.

  1. Пышная круглая булка.

  2. перан. Пра тоўстае, пульхнае дзіця, жанчыну (разм.).

|| памянш. пампушачка, ✂.

памужнелы, ✂.

Які памужнеў, пасталеў.

  • П. воін.

памужнець, ✂; зак.

Стаць больш развітым фізічна, больш дарослым, сталым, узмужнець.

  • Хлопец памужнеў.

памуляцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і памяцца.

памутнелы, ✂.

  1. Які стаў мутным, непразрыстым.

    • Памутнелыя шыбы.
  2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).

    • Глядзець памутнелымі вачамі.
  3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).

    • Памутнелая свядомасць.
  4. Які страціў выразнасць абрысаў.

    • Памутнелыя далі.

|| наз. памутнеласць, ✂.

памучыцца, ✂; зак.

Зведаць муку, мучэнне на працягу якога-н. часу.

памфлет, ✂, м.

Злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

|| прым. памфлетны, ✂.

памфлетыст, ✂, м.

Аўтар памфлетаў.

|| ж. памфлетыстка, ✂.

памчацца, ✂; зак.

Пачаць імчацца з вялікай хуткасцю.

  • Коннікі памчаліся ў лес.