Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палёгка, ✂, ж.

  1. гл. палегчыць.

  2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

    • Адчуць палёгку.

палёт, ✂, м.

Рух, перамяшчэнне па паветры.

  • П. ракеты.
  • П. на Марс.
  • П. думкі (перан.).
  • Птушка высокага палёту (перан. пра чалавека, які займае важнае становішча; разм. іранічны сэнс).

|| прым. палётны, ✂.

  • Палётная вага (вага лятальнага апарата, гатовага да палёту).

палёўка, ✂, ж.

Жывёліна атрада грызуноў, падобная на мыш.

палі...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «полі...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. палітэхнікум, паліглот, паліклініка.

паліва​1, ✂, н.

Гаручае рэчыва, якое дае цяпло і з’яўляецца крыніцай атрымання энергіі.

  • Цвёрдае п. (дровы, вугаль).
  • Вадкае п. (нафта).

|| прым. паліўны, ✂.

  • Паліўныя рэсурсы.

паліва​2, ✂, ж. (спец.).

Шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы.

|| прым. паліўны, ✂.

паліваны, ✂.

Пакрыта палівай.

  • П. збанок.

палівачка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і лейка (у 2 знач.).

палігамія, ✂, ж. (спец.).

Форма шлюбу ў некаторых плямён і народаў, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, мнагашлюбнасць.

|| прым. палігамны, ✂.

паліглот, ✂, м.

Чалавек, які ведае многа моў.

Ф. Скарына быў паліглотам.