Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагранічны, .

  1. Які знаходзіцца або адбываецца каля граніцы.

    • Пагранічная зона.
    • П. інцыдэнт.
  2. Які мае адносіны да аховы граніцы.

    • П. гарнізон.

пагранічча, , н.

Прыгранічная паласа, зона.

пагроза, , ж.

  1. Запалохванне, абяцанне зрабіць непрыемнасць, зло.

    • Не звяртаць увагі на пагрозы.
  2. Магчымая небяспека.

    • П. смерці.
    • План быў пад пагрозай зрыву.

пагрозлівы, .

Тое, што і пагражальны.

  • П. выраз твару.
  • Пагрозлівая цемра.

|| наз. пагрозлівасць, .

пагром, , м.

Рэакцыйна-шавіністычнае выступленне супроць якой-н. нацыянальнай ці іншай групы насельніцтва, якое суправаджаецца грабяжом маёмасці і масавымі забойствамі.

|| прым. пагромны, .

пагромшчык, , м.

Арганізатар або ўдзельнік пагрому.

  • Фашысцкія пагромшчыкі.

пагрузачны, .

Прызначаны для пагрузкі, які мае адносіны да пагрузкі.

  • Пагрузачныя работы.

пагрузнуць, ; зак.

Завязнуць у чым-н. грузкім.

  • Машыны пагрузлі ў гразі.

пагрузчык, , м.

Самаходная машына для пагрузкі і разгрузкі матэрыялаў і перамяшчэння іх на невялікую адлегласць.

  • Аўтаматычны п.

пагрэбці, ; зак.

  1. Згрэбці ўсё, многае.

  2. Грэбці некаторы час.

    • П. сена да абеду.