Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падгалісты, ✂.

  1. З доўгімі нагамі, цыбаты.

    • П. юнак.
  2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны).

    • Падгалістая хвоя.

|| наз. падгалістасць, ✂.

падгаліць, ✂; зак.

Пагаліць з бакоў, па краях, падбрыць.

|| незак. падгольваць, ✂.

падгалосак, ✂, м.

  1. Голас, які суправаджае асноўны голас у спевах (спец.).

  2. перан. Той, хто ўгодліва паўтарае чые-н. словы, думкі (пагард.).

    • Ажылі паклёпнікі і іх падгалоскі.

|| прым. падгалосачны, ✂.

  • Падгалосачнае спяванне.

падгалоўнік, ✂, м.

Прыстасаванне, якое робіць вышэйшым узгалоўе ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах.

  • Падняць п.

падгарнуць, ✂; зак.

  1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

    • П. посцілку пад сяннік.
  2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

    • П. сена.

|| незак. падгортваць, ✂.

падгародны, ✂.

Які знаходзіцца каля самага горада.

  • Падгародныя калгасы.

падгарэлы, ✂.

Які падгарэў, абгарэў знізу пры пячэнні, смажанні.

  • Падгарэлая бульба.

падгарэць, ✂; зак.

Абгарэць, занадта падпячыся знізу.

  • Пірог падгарэў.

|| незак. падгарваць, ✂.

падгатаваць, ✂; зак.

  1. Прыгатаваць загадзя.

    • П. стол для вячэры.
    • П. месца для будаўніцтва.
  2. чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.

    • П. кацялок клёцак.

падглеба, ✂, ж.

Слой грунту пад верхнімі слаямі глебы.

|| прым. падглебавы, ✂.