Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паразбэрсвацца, ✂; зак.

Разбэрсацца — пра ўсё, многае.

  • Шнуркі паразбэрсваліся.

паразбэрсваць, ✂; зак.

Разбэрсаць усё, многае.

паразбэшчвацца, ✂; зак.

Разбэсціцца — пра ўсіх, многіх.

паразбэшчваць, ✂; зак.

Разбэсціць усіх, многіх.

  • П. дзяцей.

паразбягацца, ✂; зак.

Разбегчыся — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці паразбягаліся хто куды.

паразвальвацца, ✂; зак.

Разваліцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

  • Абутак паразвальваўся зусім.
  • Паразвальваліся ў крэслах нібы тыя паны.

паразвальваць, ✂; зак.

Разваліць усё, многае.

  • П. дровы.

паразварвацца, ✂; зак.

Разварыцца — пра ўсё, многае.

  • Бульба паразварвалася.

паразварваць, ✂; зак.

Разварыць усё, многае.

паразварочваць, ✂; зак.

Развярнуць усё, многае.

  • П. сцены.