Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памногу, прысл. (разм.).

У вялікай колькасці, многа (звычайна пра тое, што паўтараецца).

  • П. перапісваць адно і тое ж.

памол, , м.

  1. Перапрацоўка зерня на муку.

  2. Якасць атрыманай мукі.

    • Мука мяккага памолу.
  3. Змолатае збожжа, мліва.

    • Ёсць у запасе розны п.

|| прым. памольны, .

памор, , м.

Жыхар памор’я.

  • Архангельскія паморы.

|| ж. паморка, .

|| прым. паморскі, .

памор’е, , н.

На Поўначы: мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.

|| прым. паморскі, .

памост, , м.

  1. Узвышэнне ў выглядзе дашчанай пляцоўкі.

    • Лектар узышоў на п.
  2. Тое, што і падлога.

    • Кухня была з цагляным памостам.

памоўка, , ж.

Гаворка (ужыв. звычайна ў прымаўцы: пра воўка памоўка, а воўк і тут — пра таго, хто паяўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць ці думаюць; разм.).

памоўчваць, ; незак. (разм.).

Маўчаць, ухіляючыся ад размоў.

  • Сядзі ды памоўчвай.

памочнік, , м.

  1. Чалавек, які памагае каму-н. у чым-н.

    • П. у рабоце.
  2. Тое, што і намеснік (у 2 знач.).

    • П. машыніста цеплавоза.

|| ж. памочніца, .

пампаваць, ; незак.

Падаваць у што-н. або выцягваць, здабываць помпай.

  • П. ваду.

|| наз. пампаванне, .

пампасы, і (спец.) пампа, , ж.

Паўднёваамерыканскія стэпы.

|| прым. пампасавы, і пампасны, .